Гайнаўскі белліцэй далучыўся да акцыі “Szlachetna Paczka”



Моладзь ды настаўнікі з Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковай навукай беларускай мовы ў Гайнаўцы ўключыліся ў агульнапольскую дабрачынную акцыю “Szlachetna Paczka”.

Падрыхтавалі яны падарункі, якія асабіста перадалі.

Кажа настаўніца з белліцэя Аліна Пліс:

– Гэта канкрэтная дапамога, канкрэтнаму чалавеку. Патрабавалі каля 900 злотых, сабралі 3300. Так што намнога больш мы маглі купіць гэтаму канкрэтнаму чалавеку. Моладзь умее дзейнічаць, умее ўбачыць другога чалавека, умее дапамагаць.

Гайнаўскі штаб “Szlachetnej Paczki” перадаў адзенне, ежу, цацкі, разнавіднае абсталяванне 34 сем’ям ды самотным людзям з Гайнаўскага і Бельскага паветаў. Ва ўсёй краіне дапамогу атрымала больш за 14 500 чалавек. Паводле справаздачы арганізатараў акцыі, зараз у Польшчы ў скрайняй беднасці пражывае два мільёны людзей, у тым ліку амаль паўмільёна гэта дзеці.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя