Гайнаўскі павет выпрацоўвае стратэгію развіцця



У Гайнаўцы прайшла другая адкрытая кансультацыйная сустрэча “Стратэгія ўраўнаважанага развіцця Гайнаўскага павета на 2015-2020 гг”.

SONY DSC

“Стратэгія для нас вельмі патрэбная, бо маем шмат праблем”, – кажа Яўген Кавальскі з Лакальнай групы дзеяння “Белавежская пушча”:

– Галоўнай праблемай нашага рэгіёна з’яўляецца адток людскіх рэсурсаў – маладых, адукаваных людзей. Другой праблемай з’яўляецца хуткае старэнне насельніцтва і знікненне вёсак, з-за чаго знікае наша культура, якая знікае разам са старэйшымі людзьмі.

“Стратэгія ўраўнаважанага развіцця Гайнаўскага павета на 2015-2020 гг” ствараецца ў межах праекта “Платформа супрацоўніцтва на карысць ураўнаважанага развіцця рэгіёна Белавежскай пушчы”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя