„Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі” перанесены на верасень



 З-за каронавіруса Міжнародны фестываль „Гайнаўскія дні царкоўнай  музыкі” адбудзецца сёлета пазней, чым звычайна.

Фестываль ладжаны ў саборы святой Тройцы ў Гайнаўцы, штогод прыцягваў прыхільнікаў царкоўнай музыкі і хоры з розных куткоў Польшчы і з-за мяжы. Сёлетні фестываль павінен быў адбыцца 11-16 траўня.

Арганізатары вырашылі адмовіцца ад гэтай даты і перанесці мерапрыемства на восень. Новая дата – 14-19 верасня.

Беларускае Радыё Рацыя