Ганна Москва: Гэты дакумент значна палепшыць нашую супрацу
Беларусь і Польшча падпісалі дамову па ахове трансгранічных вод.
7 лютага ў Белавежы пагадненне паміж урадам дзвюх краін падпісалі віцэ-міністры прыродаахоўных ведамстваў Польшчы і Беларусі – Ганна Москва і Андрэй Хмель, які адзначыў важнае практычнае значэнне дакумента:
– Падпісанне гэтай дамовы для Беларусі ў першую чаргу адкрывае іншыя магчымасці па прыцягненню інвестыцый – інвестыцый з Рэспублікі Польшча, з Еўрапейскага звязу. І не буду хаваць, што сёння ў Беларусі на кантролі вельмі важнае пытанне стаіць – менавіта рэкантрукцыя або мадэрнізцыя ачышчальных збудаванняў, у тым ліку і ў басейне Заходняга Буга.
Віцэ-міністр Ганна Москва падкрэсліла, што адной з галоўных мэт пагаднення ёсць абарона і рацыянальнае выкарыстанне памежных вод, павышэнне іх якасці, захаванне і аднаўленне водных эка-сістэм:
– Што нам гэты дакумент забяспечыць. Запяспечыць добрую супрацу і каардынацыю супрацы ў воднай гаспадарцы. У тэме сушы, у тэме паводкі, у тэме колькасці і якасці вады. Мы ставім сабе такую мэту і амбіцыі, каб падчас гэтай супрацы мы палепшылі якасць гэтай вады.
Падпісанае пагадненне рэгулюе супрацоўніцтва паміж краінамі таксама на Аўгустоўскім канале, што мае садзейнічаць сумесным інвестыцыям і развіццю турызму. Сярод запланаваных дзеянняў таксама: супольная абарона ад паводак і прадухіленне засухі.
Беларускае Радыё Рацыя