„Гарадоцкія навіны” адзначаць юбілей



Гміна Гарадок рыхтуецца да юбілею часопіса „Гарадоцкія навіны”.

Папулярнаму штомесячніку сёлета споўніцца 25-ць гадоў. „Гарадоцкія навіны” пішуць пра навіны гміны, а таксама друкуюць літаратурныя творы, кажа галоўны рэдактар Дарота Сульжык:

– Нам удалося праіснаваць 25-ць гадоў, шмат якія часопісы за гэты час зніклі. У той час быў такі бум, калі кожная гміна мела свой часопіс, але мала з іх захавалася па розных прычынах. Мы ганарымся тым, што маем „Гарадоцкія навіны”.

25-годдзе часопіса плануем адзначыць у канцы лютага, кажа Дарота Сульжык:

– 22-га лютага ў суботу будзе канцэрт Тодара Вайцюшкевіча, мы вельмі гэтым ганарымся. Запросім усіх, хто працаваў у „Гарадоцкіх навінах”, будзем дыскутаваць і ўспамінаць.

Ініцыятарам стварэння гміннага часопіса „Гарадоцкія навіны” быў прафесар Лявон Тарасевіч. Выдатны мастак, на той час дзеяч самаўраду, адзін з лідараў Беларускага дэмакратычнага аб’яднання.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя