Гарады-пабрацімы: чаканні і рэальнасць



Гарады-пабрацімы, як форма беларуска-польскай супрацы, пакуль сябе не апраўдвае. Такое партнёрства гарадоў існуе на паперы, але рэалізацыя пабрацімства на практыцы мае свае складанасці. Такога меркавання прытрымліваецца Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гародні Анджэй Хадкевіч.

suscynski_konsul

Паводле яго, гэта вынікае з розных чаканняў абодвух бакоў ад такой супрацы і розных мэтаў, якія яны ставяць:

– Гэта ўскладняецца тым, што існуюць розныя чаканні розных бакоў. Беларускі бок глядзіць вельмі меркантыльна на гэтае пабрацімства і лічыць, што гэта  дапаможа прыцягнуць інвестараў. Беларусі зараз вельмі патрэбныя замежныя інвестары. Польшча ж спадзяецца на новыя культурныя сувязі, абмен моладдзю.

Ёсць магчымасці супрацы гарадоў-пабрацімаў у межах праектаў, якія фінансуюцца з Еўразвязу. Аднак Беларусь менш зацікаўлена ў гэтым, чым Польшча, паколькі не мае дастакова ўласных сродкаў, якіх патрабуе рэалізацыя буйных праектаў – канстатуе консул Хадкевіч.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя