Гарадзенец стаў пераможцам кубка Польшчы па Nordic Walking у Гайнаўцы



Падчас Кубка Польшчы па Nordic Walking, старшыня Беларускай федэрацыі скандынаўскай хадзьбы, Андрэй Дзідзевіч перамог на дыстанцыі паўмарафону – 21 кіламетр сярод мужчын.

Як лічыць спартсмен, такі вынік спаборніцтваў можна было прадбачыць:

— Я чакаў гэтага. Вельмі добрая траса, у лесе добра ісці.

Мар’ёля Пасікоўска, І месца Open на дыстанцыі 21 кіламетр у катэгорыі 30-39:

— Для мяне гэта апошні этап кубка Польшчы для мяне. Менавіта Гайнаўка. Сёмы старт, чарговая перамога і што мяне найбольш сёння цешыць, я пабіла тыя два трыццаць і ёсць чарговы рэкорд паўмарафону ў гэтым сезоне, і я вельмі задаволеная.

Падчас спаборніцтваў у Гайнаўцы на дыстанцыі 10 кіламетраў перамог Пётр Негвейчык з Святахловіцаў, пераможцам на дыстанцыі 5 кіламетраў стаў Якуб Дэлёнг з Пятркова Трыбунальскага. Галоўным арганізатарам Кубка Польшчы па Nordic Walking з’яўляецца Польская федэрацыя Nordic Walking.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя