“Гарадзенскія салаўі” гасцілі з канцэртам у Беластоку



Заспявалі песні, каб уганараваць стагоддзе незалежнасці Польшчы. У Беластоку выступіў паланійны хор “Гарадзенскія салаўі” з Гародні. Госці канцэрта маглі пачуць творы Фрыдэрыка Шапэна, Станіслава Манюшкі ды Ігната Яна Падарэўскага. Канцэрт, які арганізаваў фонд «Польская дапамога», узбагачаны быў перадусім песнямі патрыятычнымі, кажа дырыжор “Гарадзенскіх салаўёўАліцыя Бінэрт.

Пелі рэлігійныя творы, патрыятычныя. Канцэрт быў звязаны са 100-годдзем незалежнасці Польшчы. Вельмі падабалася публіка. Яна слухала нас з увагай, вельмі так цяпло.

Хор “Гарадзенскія салаўі” гасціў з канцэртамі ў Польшчы, Нямеччыне і Вялікабрытаніі. Калектыў з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх паланійных фестываляў, а яго кіраўнік Аліцыя Бінэрт за сваю плённую працу адзначана польскімі і беларускімі ўзнагародамі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара