Гародня прапануе турыстам медыцынскія паслугі
Некаторыя аперацыі каштуюць нават напалову танней. Гарадзенскія бальніцы запрашаюць жыхароў Падляшша на медыцынскі турызм. У сувязі з гэтым прадстаўнікі шасці бальніцаў сустрэліся ў Беластоку з мясцовымі тураператарамі. Сустрэчу арганізавала Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку.
Як кажа консул Ала Фёдорава, кошт розных паслугаў гарадзенскіх спецыялістаў у сярэднім на 30-40 працэнтаў ніжэйшы, чым у польскіх бальніцах:
— Мы сабралі турыстычныя фірмы, каб гэтая інфармацыя пайшла далей да грамадзян. Медыцынскія паслугі ў Беларусі таннейшыя. Увогуле зацікаўленне ў насельніцтва будзе і магчыма кожны абярэ такую паслугу, якой не абярэ тут, у Падляшскім ваяводстве.
Да гэтага часу жыхары Падляшша не карысталіся медычнымі паслугамі ў гарадзенскіх бальніцах. Але консул Ала Фёдарава спадзяецца, што ў сувязі з бязвізавым рухам – сітуацыя зменіцца. Дарэчы, на лячэнне ў Беларусь прыязджаюць грамадзяне больш, чым 70-ці краін свету, у тым ліку Расеі, Украіны, Грузіі, Нямеччыны, Італіі ды іншых.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
