Гастролі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў Бельску



Спектакль-казку “А мне не сорамна!” у выкананні акцёраў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з Менска змаглі пабачыць дзеткі з Бельска-Падляшскага.

“Хоць спектакль на беларускай мове, нашыя дзеткі глядзелі яго з цікавасцю,” – кажа настаўніца з Комплексу школ з дадатковым вывучэннем беларускай мовы Аліна Сахарэвіч:

– Дзяцей вельмі зацікавіла тое, што адбываецца на сцэне, ігра акцёраў. Будзем абмяркоўваць, як яны зразумелі гэты спектакль. Многія з іх пыталіся, што такое сорам? Будзем пра гэта гаварыць і маляваць спектакль. Бо гэта вельмі важна – намаляваць самае важнае і цікавае для дзяцей.

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі паказаў таксама спектакль “Дыдактыка”. Гастролі ў Бельску-Падляшскім прайшлі ў рамках “Пралогу” –  3 Дні славянскай культуры і пісьменства, якія сёння завяршыліся.

 

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя    

Фота аўтара