Гатаванне здаровай ежы – чарговы праект аб’яднання “Крыніца”



Як скасіць касой экалагічнае збожжа, вырабіць у дзяжы цеста ды выпячы ў хлебнай печы традыцыйны хлеб – такія веды здабывалі ў час майстар-класаў ў аграсядзібе ў вёсцы Сушчы Барок. “Нават на вёсцы ўжо мала хто пячэ хлеб”, – кажа старшыня аб’яднання “Крыніца” Кася Якубоўская:

Я помню, як мая мама пякла хлеб, як расчыняла гэты хлеб, як мясіла, як ён стаяў у такіх бляхах. І потым мы цэлы тыдзень елі гэты хлеб. Ён быў свежы, ён быў такі смачны. Мне гэта так прыпамінаецца дзяцінства. Я хачу паказаць ужо сваім дзеткам, як гэта выглядае.

 – 

Майстар-класы сарганізавала аб’яднанне “Крыніца” з вёскі Ліпіны, што пад Гайнаўкай. Гэта першая з некалькіх сустрэч у рамках праекта пра гатаванне здаровай ежы.

27 ліпеня, у Ліпінах, пройдзе чарговая сустрэча – на гэты раз з дыетэтыкам.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя