Геній з Цімошкі – Юзаф Марцінкевіч



Ва ўзросце трыццаці гадоў меў 55 навуковых прац, ступень прафесара і званне генія. Выдатны матэматык Юзаф Марцінкевіч нарадзіўся ў вёсцы Цімошкі, што на Сакольшчыне. Сакольскі асяродак культуры супольна з Музеем Сакольскай зямлі рэалізуюць праект „Дзеці капітана Нэма” пад назвай: „Геній з Цімошкі – Юзаф Марцінкевіч – найвялікшы польскі матэматык ХХ стагоддзя”.

У акцыі прымуць ўдзел дзеці і моладзь з Сакольшчыны, кажа Сыльвія Новакоўская з Сакольскага асяродка культуры.

– Моладзь, якая будзе ўдзельнічаць у занятках, будзе працаваць у групах, з выкарыстаннем лэптопаў і 3D-прынтэраў, і пакажа выкарыстанне інтэрпаляцыі ў кампутарнай графіцы. Будуць друкаваць слова, якое будзе дэвізамі, якія датычаць іх разумення патрыятызму.

У рамках праекту таксама з’явіцца выстаўка, прысвечаная выдатнаму матэматыку з Сакольшчыны.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя