Георгій Дзмітрук: Неабходны кансалідацыя і супраца



У студыі Беларускага Радыё Рацыя – сустаршыня БХД Георгій Дзмітрук і кіраўнік Беластоцкай суполкі БХД – Сяргей Верамеенка. Нагодай для сустрэчы стаў агульнапольскі з’езд сябраў БХД у Беластоку. Ён доўжыўся два дні.

РР: Які плён мела гэтае мерапрыемства?

Сяргей Верамеенка: Гэта была сустрэча нашых сябраў. Мэтай сустрэчы было наладзіць кантакты з нашымі партнёрамі, зрабіць планавую сустрэчу, падчас якой мы хацелі абмеркаваць, што мы будзем рабіць далей і як мы будзем карыстацца мажлівасцямі нашага знаходжання на тэрыторыі дэмакратычнай краіны.

РР: Шмат чальцоў БХД у Польшчы апынулася за гэтыя два гады?

Сяргей Верамеенка: Учора ў нас было каля 30 чалавек. Але шмат хто не даехаў.

Георгій Дзмітрук: Трэба адзначыць, што багата новых людзей ўступілі ў шэраг БХД ужо тут, у Польшчы. І мы працягваем працаваць з нашымі беларусамі, якія апынуліся тут. І мы хочам выкарыстаць гэты час для таго, каб даць ім магчымасць атрымаць невялікую палітычную адукацыю. І ў рамках БХД рэалізавацца як плітычныя дзеячы.

РР: У выніку сходу ці былі прынятыя нейкія дакументы, рэзалюцыя?

Георгій Дзмітрук: Так, рэзалюцыя была прынятая. Але самае галоўнае, што мы прынялі рашэнне працаваць ва ўмовах абмежаваных палітычных магчымасцяў. І гэта вельмі важна, бо дэмакратычныя палітычныя сілы Беларусі знаходзяцца ў стагнацыі. Таму ўзнікае неабходнасць кансалідацыі і супрацы. А таксама планавання – як мы можам узаемадзейнічаць, як мы можам быць карыснымі нашаму грамадству.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя