Лідар баевікоў ДНР пайшоў у адстаўку



Ігар Гіркін (Стралкоў), так званы міністар абароны самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі», пакідае гэтую пасаду, піша агенцтва «Інтэрфакс». Пры гэтым абвяргаецца ранейшае паведамленне, што Гіркіна паранілі.

Раней і лідар самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Валеры Болатаў пацвердзіў інфармацыю пра сваю адстаўку, аднак удакладніў, што яна носіць часовы характар. Прычынай адстаўкі нібыта стала атрыманае ў час баявых дзеянняў раненне. Месца Болатава зойме так званы «міністар абароны» Ігар Платніцкі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота gazeta.ua