«Гісторыі, сатканыя з ніцей» у Гайнаўцы



У Гайнаўцы можна паглядзець творы народнага мастацтва. Больш за 100 вырабаў, выкананых тэхнікай вышыўкі, ткання ды пляцення склалі выставу «Гісторыі, сатканыя з ніцей – старое рукадзелле для будучыні», што адкрылася ў Гайнаўскім доме культуры.

Сярод экспазіцыі — працы, выкананыя ды сабраныя, між іншым, у Дубічах Царкоўных, Тафілаўцах, Дабрывадзе ды Палічнай. Можна там паглядзець творчасць між іншым Аляксандры Джэгі з Тафілаўцаў:

— Мае ёсць плахты, і вышываныя падушкі, і кручком вязанае, і зробленая лялька, і тканыя плахты, і капа на двухспальны ложак, які я рабіла кручком уручную. Я гэта люблю, я ў гэтым адпачываю.

Рукадзельныя працы паказалі ў рамках праекту пад такой жа самай назвай што і выстава, якіх арганізатарам выступіла Культурніцкае таварыства «Паштоўка» з Палічнай. Выставу можна глядзець у Гайнаўскім доме культуры да 25 верасня.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя