Гміна Нурэц-Станцыя – вынікі працы
Год таму
Рэалізаваныя амаль усе планы з пачатку кадэнцыі,” – лічыць войт гміны Нурэц-Станцыя, Пятро Яшчук.
У гміне, што ў Сямятыцкім павеце, інвестыцыі ў вялікай ступені выконваліся з выкарыстаннем фінансавых сродкаў з Еўразвязу.
Жыхары падвялі эфекты працы Гміннай установы за апошнюю кадэнцыю:
– Ходнікі змененыя, прыпынкі зробленыя.
– Цэнтр ўпарадкаваны.
Акрамя таго, з гэтага году гміна стала ўладальнікам вакзалу ў Нурцы-Станцыі, які раней належаў Польскай дзяржаўнай чыгунцы, дадае Пятро Яшчук.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя