Гмінны цэнтр культуры і спартовая пляцоўка – інвестыцыі гміны Орля



5,4 мільёна злотых будзе каштаваць новы Гмінны цэнтр культуры ў Орлі, пабудова якога ўжо пачалася. Працы падзеленыя на два этапы: да канца 2017 года мае быць завершаная пабудова, а ў верасні 2018-га цэнтр мае быць адкрыты.

«Цэнтр знаходзіцца непадалёк старога асяродка культуры і арлянскай бажніцы», – кажа войт гміны Орля Пятро Сэльвэсюк:

Гэта будзе двухпавярховы будынак з падвалам. На першым паверсе будзе, вядома, уваход, гардэроб, зала для прадстаўленняў, тэхнічнае памяшканне. На другім паверсе – зала для сустрэч, залы для трэніровак гуртоў, а таксама пакоі дырэктара і працаўнікоў цэнтра.

Ёсць ідэя стварыць у Орлі Цэнтр беларускай нацыянальнай меншасці. Амаль завершаныя працы на Лясным стадыёнеў вёсцы Кошэлі, што непадалёк ад Орлі. Першыя матчы мясцовай каманды гміннага спартовага клуба «Орля» восенню.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара