Год таму ў Данецк прыйшла вайна
Актыўная фаза вайсковых дзеяў распачалася са з’яўлення ў Данбасе невядомых каўказцаў у камуфляжах без апазнавальных знакаў, якія, паводле іх словаў, “прыйшлі абараняць тут Русскій Мір”.
Пра пачатак вайны на ўсходзе Украіны і яе наступствы распавядае наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.
Да самаабвешчання ДНР жыхары Данецка і шахцёрскіх пасёлкаў Данбаса не збіраліся ваяваць. У іх не было нават стралковай зброі, не кажучы ўжо пра танкі і рэактыўныя сістэмы “Грады”. Паводле прызнанняў былога міністра абароны ДНР Ігара Стралкова (Гіркіна), “калі мы ўвайшлі ў Данецк, там усё было выдатна. Народ купаўся, спартоўцы трэніраваліся, людзі сядзелі ў кафэ на вуліцах. Усё было як у Маскве. Але мае салдаты ірваліся ўсіх гэтых тылавых людзей арыштаваць і разагнаць”.
За два дні да гэтага непрызнаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі падпісалі дакумент пра аб’яднанне ў “канфедэрацыю Наваросія”. 26 траўня 2014 года адбылася спроба захопу Данецкага аэрапорта. Праз колькі гадзінаў пасля гэтага распачаліся актыўныя баявыя дзеі паміж Узброенымі сіламі Украіны і ДНР-ЛНР.
За год узброенага канфлікта загінула больш за 20 тысяч украінскіх вайскоўцаў. Уцекачамі сталі больш за 866 тысяч чалавек. Колькасць загіблых мірных жыхароў невядомая, але эксперты называюць папярэдняю лічбу ў 50 тысяч чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя, Марцін Война, Украіна
