Грамадзяне Гвінеі і Камеруна перайшлі ў Польшчу праз Свіслач



За мінулыя суткі восем замежнікаў спрабавалі незаконна пранікнуць на тэрыторыю Польшчы з Беларусі.

У раёне Баброўнікаў трое грамадзян Гвінеі і Камеруна перайшлі ў Польшчу праз раку Свіслач, паведамляе Памежная служба Польшчы.

У раёне Белавежы за дапамаганне затрымалі грамадзяніна Украіны, які перавозіў чатырох грамадзян Сірыі. У траўні было здзейснена 825 спробаў незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.

[manual_related_posts]