Грамадзяне Латвіі змогуць служыць ва ўкраінскім войску



Сейм Латвіі тэрмінова зацвердзіў унясенне паправак у законы, якія дазваляюць грамадзянам Латвіі ў парадку выключэння служыць ва ўзброеных сілах Украіны, паведамляе delfi.lv.

Сейм таксама пастанавіў, што служба ва ўзброеных сілах Украіны не будзе абмежаваннем для атрымання грамадзянства Латвійскай Рэспублікі ў парадку натуралізацыі.

Пасяджэнне Сейма сёння пачалося з хвіліны маўчання ў памяць аб загінуўшых ва Украіне.

Foto: EPA/Scanpix/LETA

[manual_related_posts]