Гран-пры Sybilla 2018 – за выставу твораў Лявона Тарасэвіча



Музей архітэктуры ва Уроцлаве за выставу твораў Лявона Тарасэвіча атрымаў Гран-пры 39-га конкурсу Музейная падзея года Sybilla 2018.

Фота: Paweł Czarnecki

Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбылася 27 мая 2019 года ў Pałacu na Wyspie.

Мастак родам з беластоцкіх Валілаў. Прафесар Лявон Тарасэвіч прадставіў свае працы за апошнія 30 гадоў: з моманту завяршэння вучобы ў Варшаўскай акадэміі выяўленчых мастацтваў у 1984 годзе, шырокафарматныя карціны з 80-х і 90-х гадоў, а таксама прасторавыя кампазіцыі апошняга дзесяцігоддзя. 

Конкурс Музейная падзея года Sybilla 2018 арганізаваны Нацыянальным інстытутам музеязнаўства. 

Беларускае Радыё Рацыя