Група са 100 мігрантаў спрабавала прарвацца ў Польшчу (абнаўляецца)
З Менскага аэрапорту запланаваныя яшчэ два эвакуацыйныя рэйсы ў Ірак. „Яшчэ два вывазныя рэйсы ў Ірак будуць выкананы 28 і 29 лістапада авіякампаніяй Iraqi Airways”, — гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага аэрапорта „Мінск”.
Як паведамляе Sputnik са спасылкай на прэс-службу МЗС Ірака, авіякампанія «Іракскія авіялініі» перавезла падчас першага рэйса з Беларусі ў Ірак 431 пасажыра, падчас другога рэйса – 176, падчас трэцяга – 435 чалавек. У пятніцу ўвечары на самалёце вылецеў 431 чалавек.
* * *
Учора, 26 лістапада, беларуска-польскую мяжу спрабавалі незаконна перасекчы 206 чалавек. Гэтыя спробы былі прадухіленыя, паведамляе Straż Graniczna.
За дапамогу нелегальным мігрантам затрымана 7 замежнікаў: шэсць з Расеі і адзін Грузіі.
На ўчастку, які ахоўваецца памежнай заставай у Белавежы, службы адбілі наступ групы са 100 чалавек.
Падчас атакі беларускія службы асляпілі польскіх афіцэраў і жаўнераў лазерамі і страбаскопамі. Двое жаўнераў Войска Польскага атрымалі лёгкія раненні.
