Група з 28 мігрантаў спрабавала штурмаваць польскую мяжу



З тэрыторыі Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабаваў трапіць 41 чалавек. Пра гэта паведамляе прэс-служба польскага памежнага ведамства.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў Польшчы вынеслі 10 пастаноў пра выдаленне замежнікаў.

На ўчастку каля Чаромхі мяжу спрабавала штурмаваць група з 28 замежнікаў.