Група з 32 мігрантаў спрабавала ўзяць мяжу Польшчы штурмам



З тэрыторыі Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 32 асобы, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў.

Уначы група з 32 чалавек спрабавала штурмам узяць мяжу каля Мельніка. Польскія памежнікі заяўляюць, што мігранты разам з беларускімі памежнікамі знішчалі агароджу на мяжы, кідалі камяні ў польскія патрулі.

Парушальнікі мяжы былі затрыманыя, сярод іх — грамадзяне Егіпта, Эрытрэі, Турцыі ды Емена.

[manual_related_posts]