Грузінскія палітыкі падтрымалі Украіну



У грузінскім Батумі каля ганаровага консульства Украіны адбылася акцыя салідарнасці з украінскім народам.

Два дзясяткі грузінскіх палітыкаў і актывістаў выйшлі да ганаровага консульства Украіны ў аджарскім Батумі, каб выказаць сваю салідарнасць з сяброўскім народам Украіны.

Пра акцыю кажа грузінскі палітык, прадстаўнік партыі Лело Гено Тэбідзе:

Мы думаем, што сёння наперш нам патрэбна – гэта адзінства. Мы павінны змагацца, каб спыніць гэтую агрэсію, якая ідзе ад Расеі. Самае галоўнае, што сёння мы бачым, грамадзяне Грузіі, што наш урад публічна не гаворыць, што павінны гаварыць. За гэтае адзінства яны павінна на ўвесь голас, каб пачулі, але яны гэта не робяць.

Для актывіста Аляксандра Мілорава Украіна – сяброўская дзяржава, якая заўсёды падтрымлівала грузін, таму і ён прыйшоў падтрымаць Украіну.

– Заўсёды памятаю іх падтрымку, ніколі ў бядзе нас не пакідалі, таму мы абавязаны падтрымаць іх у такой цяжкай сітуацыі, калі агрэсар кожны дзень можа напасці на Украіну. Непрадказальна. Кожную хвіліну Украіна чакае нападзення Расеі. А мы, як дзяржава і народ Грузіі, павінны падтрымаць нашую сяброўскую краіну. Таму мы сёння сабраліся тут, каб яшчэ раз засведчыць нашую падтрымку Украіне, і таксама Беларусі. Слава Украіне! Жыве Беларусь!

Цягам мінулага тыдня гэта ўжо трэцяя акцыя ў падтрымку Украіны, якая адбылася толькі ў Аджарыі.

Падтрымаць Украіну прыйшлі прадстаўнікі розных грузінскіх апазіцыйных партый, а таксама беларускія грамадскія актывісты.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча

[manual_related_posts]