Гурт „Троіца” выступіў у Беластоку



Этна-трыа „Троіца” наведала Беласток у межах ХІ міжнароднага фестывалю музыкі, мастацтва і фальклору „Падляшская актава культур”.

Як кажа лідар калектыва Іван Кірчук, кожны фестываль – гэта новы досвед і новыя музычныя адкрыцці:

– У наступным годзе нам будзе 20 гадоў. Зразумела, што за гэты час у нас было больш за сто міжнародных фестываляў ад Малайзіі да Партугаліі, былі мы і ў Чылі. Кожная краіна багатая не нафтай, не грашыма, яна багатая той мудрасцю, тым фальклорам, які захоўваецца. Дзякуючы гэтым фестывалям можна пабачыць, як якая краіна захоўвае свае карані.

У межах фестывалю “Падляшская актава культур” агулам выступіць каля 30-ці калектываў з розных краін свету. Фестываль завершыцца ў нядзелю, 29 ліпеня. Акрамя Беластоку, ён завітае ў іншыя падляшскія гарады, у тым ліку ў Сураж, Гарадок, Белавежу ды іншыя. Наша радыё – сярод медыйных партнёраў гэтай вялікай музычнай імпрэзы.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота oktawa.woak.bialystok.pl