Halfway Festival зверне ўвагу на жанчын-творцаў



Halfway Festival у Беластоку зьверне ўвагу на жанчынаў-творцаў. Падляшская філармонія прыме гасьцей з Грэнляндыі, Аргенціны, Новай Зеляндыі ды іншых краінаў.

Беларусь прадставіць этна-электронны праект „Шума”. Гаворыць суарганізатарка фэсту, сьпявачка Ілона Карпюк:

– Будзе толькі „Шума”, бо кожны год мы можам дазволіць сабе запрасіць толькі аднаго выканаўцу з Беларусі. Выступленне будзе ў файе, там зробім сцэну, добрае асвятленне, будуць візуалізацыі. Зразумела, гэта не такая сцэна як у вялікім клубе. Але ў файе Падляшскай оперы многа шкла, празрыстых вялікіх прастораў.

Шосты па ліку Halfway Festival будзе доўжыцца ў Падляшскай філармоніі цягам трох дзён – з 23 па 25 чэрвеня.

Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя