„І там жывуць людзі” – Ляды



У вёсцы Ляды Чыжоўскай гміны прайшоў Беларускі фэст “І там жывуць людзі”. Ідэя мерапрыемства, якое ладзіць Музей і Асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы ў супрацы са шматлікімі падляшскімі гмінамі,   наведваць з фэстам або самыя маленькія  мясцовасці, або такія, дзе ніколі не ладзіліся такія фэсты.

Кажа галоўны арганізатар Тамаш Ціханюк:

– Тут жывуць людзі, але ёсць і пустыя хаты, якія маюць гаспадароў. Гэтыя фэсты з’яўляюцца нагодай для таго, каб гаспадары вярнуліся сюды хаця б на гэты дзень. Бо тут праходзіць свята з беларускай музыкай. 

Апрача беларускай музыкі ў выкананні калектываў, якія працуюць пры мясцовым Гмінным асяродку культуры ў Чыжах, ды запрошаных гуртоў, была крама з беларускай літаратурай, сувенірамі і рукадзеллем.

 

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара