Ігар Д’ячкоў: “Басовішча” павінна жыць



ХХХ юбілейнае “Басовішча” адбудзецца 19-20 ліпеня 2019 году, і сярод гарадзенцаў ёсць асобы, якіх можна назваць “старажыламі” гэтага фэсту.

Адзін з такіх старажылаў, грамадкі актывіст Ігар Д’ячкоў, узгадвае фэсты 20-ці гадовай даўніны.

– Адзін час не было як паслухаць у Гародні «Краму», NRM, Neuro Dubel, «Палац». А на «Басах» гэта можна было зрабіць. Каб паслухаць штосьці беларускае, трэба было ехаць на «Басы».

РР: Ездзілі шмат гадоў. Што змянілася за гэты час?

– Гурты змяніліся. Шмат з’явілася новых. Nizkiz і іншыя.

Ігар Д’ячкоў канстатуе, што фэсту патрэбная “перазагрузка” і ён абавяскова паедзе на „Басовішча-2019”.

– Збіраюся. Зараз падаў усе дакументы на візу. Аддаў пашпарт і буду чакаць.

РР: Кажуць, што сёлета будзе апошняе «Басовішча». На вашу думку, павінен застацца гэты фестываль?

– Канешне, павінен быць. Штосьці такое беларускае сваё. Не ведаю, паглядзім. Мажа патрэбная перазагрузка. Можа праз год-два адродзіцца. З’явяцца новыя думкі, ідэя. Усё залежыць ад грошай. Колькі іх маеш, так і правядзеш.

На юбілейны ХХХ фэст “Басовішча” ў якасці выступоўцаў паедуць Лявон Вольскі, гарадзенскія “Дзецюкі” і шмат іншых гуртоў не толькі з Беларусі, а таксама з Падляшша.

Беларускае Радыё Рацыя