Ігар Лукашук можа стаць дырэктарам беларускага ліцэя ў Гайнаўцы



Ігар Лукашук вылучаны на пасаду дырэктара ліцэя з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы.

 

За яго кандыдатуру прагаласавала большасць удзельнікаў галасавання. Шматгадовы дырэктар ліцэя Яўген Сачко, які таксама вылучаў сваю кандыдатуру, застанецца на сваёй пасадзе да першага верасня. Пра гэта паведаміла віцэ-стараста Гайнаўскага павета Ядвіга Дамброўская.

Было два кандыдаты. Гэта Яўген Сачко, цяперашні дырэктар, і Ігар Лукашук, які прэтэндуе на гэтае месца. Калі гаварыць пра канчатковую версію, то яна мусіць быць зацверджана рашэннем праўлення. На дадзены момант кандыдатам на пасаду дырэктара ёсць Ігар Лукашук, які быў абраны большасцю галасоў. Да канца летніх канікул дырэктарам з’яўляецца Яўген Сачко. І ад 1 верасня, калі праўленне зацвердзіць кандыдатуру Ігара Лукашука, ён пачне працу як дырэктар ліцэя.

Як патлумачыла Ядвіга Дамброўская, дырэктара ліцэя з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы абіралі раз на пяць гадоў. Папярэднія 25 гадоў навучальную ўстанову нязменна ўзначальваў Яўген Сачко. Ігар Лукашук дагэтуль займаў пасаду намесніка дырэктара комплексу школ у Нарве.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя