Ігар Лукашук: Жадаю рэалізацыі сваіх мэтаў



Навагоднія віншаванні ад дырэктара комплексу школ з дадатковым вывучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы Ігара Лукашука:

– Дарагія слухачы навагодняга канцэрту на хвалях Радыё Рацыя, усяго вам найлепшага, шчасця, здароўя, поспехаў на гэты год, які перад намі! Жадаю вам усім, каб гэты Новы год быў хаця б у два разы лепшы за папярэдні, бо калі чакаем нашмат больш, чым рэальнае, тады гэтыя поспехі больш дасягальныя. Хай ён прынясе шмат задавальнення, няхай ён прынясе здзяйсненне мараў і планаў. Зразумела, што не ўсіх, каб таксама пакінуць яшчэ крыху і на наступны 2019 год. Дазвольце мне пажадаць настаўнікам і вучням, гімназістам і ліцэістам поспехаў на экзаменах, якія чакаюць нашых трэцякласнікаў, для якіх гэты новы год будзе апошнім школьным Новым годам у нашай школе. Жадаю рэалізацыі сваіх мэтаў, як найлепшых вынікаў на атэстаце сталасці. Жадаю таксама, каб пайшлі далей вучыцца па гэтых напрамках, пра якія марылі. Жадаю таксама таго, каб калі пойдуць далей вучыцца, не забывалі пра сваю Гайнаўку ды Гайнаўшчыну, каб заўсёды вярталіся да нас думкамі і не толькі, а таксама, каб пасля вучобы маглі знайсці сваё месца на нашай Гайнаўшчыне. З надыходзячым 2018 годам!

Беларускае Радыё Рацыя