Ігар Мацюхоў: Радасна пачуць у Беластоку глыбоканацыянальны гімн Беларусі



У Беластоку пачаўся 40-ы юбілейны міжнародны фестываль праваслаўнай музыкі «Гайнаўка». 

Пра тое, які харавы твор будзе чакаць з асаблівым імпэтам, распавёў сябра журы конкурсу, дырыжор і прафесар з Беларусі Ігар Мацюхоў:

– Спявалі “Магутны Божа” прадстаўляючы яго як гімн Беларусі. Мы яго пелі і ў Нарвегіі, і ў Эстоніі. У Польшчы мы яго выконвалі і ў Быдгашчы ў філармоніі, і тут, у Беластоку. Незабыўны час, вельмі ўзрушаючы, на мой погляд, твор, унікальны. Гэта станавілася нашай візітоўкай, заўжды натхняла ўсіх. Калі-небудзь настане час, ён загучыць свабодна ў Беларусі пад бел-чырвона-белым сцягам і з Пагоняй.

Конкурсная праграма фестывалю распачнецца ў чацвер, 23 верасня а 17-й гадзіне ў Падляшскай філармоніі. Афіша конкурсу даступная на сайце фестывалю.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя