Ігар Шугалееў: У Беларусі зараз „выпаленае поле”



Суботнім вечарам у спартовай залі ліцэю №3 Беластоку адбыўся незвычайны спектакль-перформанс пад назвай „375 0908 2334 The body you are calling is currently not available”. Відовішча на непрацяглы час, але перанесла гледачоў з цэнтру Падляшша ў засценкі беларускіх турмаў, куды гвалтоўна кідаюць людзей за вольнадумства і палітычную нязгоду.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з „Госцем Рацыі” – аўтарам ідэі перформанса, акторам Ігарам Шугалеевым пра тое, як рыхтаваўся перформанс, ці вінаватыя беларусы, які пакідаюць краіну па палітычных прычынах, якая роля актора ў беларускім грамадстве і ці можна гаварыць пра панаванне культуры гвалту ў Беларусі сёння.

РР: Пару словаў пра вас. Дзе працуеце? Адкуль вы?  

– Я родам з Гомелю, але вучыўся і працаваў у Менску. У 2020 годзе з’ехаў з Беларусі. Спачатку ў Кіеве быў і вось зараз ужо амаль год у Польшчы.

РР: Чым вы тут займаецеся? Над якім праектам працуеце?

– Я прафесійны актор і перформер. Гэта таксама датычыцца нашай Беларусі „Адзін і восем метраў” – гэта колькасць квадратных метраў на чалавека за кратамі.

РР: Вы асабіста сустракаліся з гвалтам у Беларусі падчас пратэстаў?

– Хіба не фізічна, а псіхалагічна. Сустракаў многа розных пачуццяў і гэта звязана з гвалтам. Дзякуй Богу са мной гэта не здарылася і пра гэта мой перформанс. Калі я з’ехаў з Беларусі, то я адчуў гэты пачуццё віны за тое, што я пакінуў свой край. Калі я потым пачаў капацца ў гэтым, то зразумеў, што не толькі я. Гэта такі дзіўны ланцужок, бо пачуццё віны адчуваюць людзі з розных бакоў. Тыя, хто не выходзілі, перад тымі, хто выходзіў. Тыя, хто выходзіў, але не быў арыштаваны. І нават людзі, якія былі арыштаваныя, але не атрымалі сваёй порцыі катаванняў. Менавіта пра гэта мой перформанс. Я распавядаю пра пачуццё чалавека, менавіта цела. Адзін момант гэтай вялікай колькасці катаванняў з часу затрымання да знаходжання ў ізалятары. Тэма гэтай дыскусіі нейтральнасць і здольнасць. Для мяне таксама было такое важкае пытанне, калі я яшчэ быў у Беларусі, быў таксама ў такім здранцвенні і не разумеў ці магу я штосьці рабіць. Калі магу, то пра што. Здавалася, што магу толькі пра тое, што здараецца. Было пачуццё немагчымасці нічога не рабіць. Калі ты штосьці робіш, што ты робіш, з якой мэтай. Хацелася падтрымаць краіну і штосьці зрабіць у полі сваёй прафесійнай дзейнасці. Менавіта пра гэта таксама перформанс, гэта некалькі пытанняў.

Цалкам гутарку слухайце з далучаным гукавым файле.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]