ІІІ Міжнародны фестываль казак



Пачынаючы ад тэатральнай формы, праз пластычную гульню, паказы казачнай моды і фільмаў. На Падляшшы пачаўся ІІІ Міжнародны фестываль казак. 

Фестываль прайшоў у вёсцы Дубіны на Гайнаўшчыне, Белавежы і Драгічыне.

„Галоўная ідэя, вярнуцца ў свет казак”, – кажа галоўны арганізатар фестывалю казак, старшыня фонда „Яны – гэта мы” Наталля Герасімюк:

– Таму, што з казак па-сутнасці не вырастаем, мы з імі нараджаемся, калі нам матуля ці бацька ўвечары расказвае на дабранач казку. Пасля пачынаем чытаць самі, расказваць інтэрпрэтаваць гэтыя казкі самі. Гэты фестываль для дарослых – гэта вяртанне ў дзяцінства, а для дзяцей – гэта магчымасць пагуляць у казку.

Да 26 ліпеня фестываль казак будзе праходзіць у дзіцячым доме ў Белавежы. У выходныя казкі можна будзе паслухаць у гарадскім амфітэатры ў Гайнаўцы і Доме культуры ў Чаромсе.

Анна Шайкоўская, Беларускае Рады Рацыя