3-я міжнародныя варштаты беларускага народнага танца прайшлі ў Беластоку



Мерапрыемства ўзнікла і праводзіцца намаганнямі  Аксаны Прус – харэографа, мастацкай кіраўнічкі маладога, але ўжо добра вядомага на Падляшшы ансамбля „Падляшскі вянок”. Нязменнымі гасцямі варштатаў з’яўляюцца харэографы і юныя артысты з Беларусі, з ансамбля „Гарадзенскія каруначкі”.

Праграма мерапрыемства складаецца з канцэрту, да якога калектывы рыхтуюць новыя харэаграфічныя пастаноўкі, і харэаграфічных майстар-класаў. Пра супрацоўніцтва з „Падляшскіх вянком” расказвае госця з Гародні, харэограф „Гарадзенскіх каруначкаў” Вольга Плотнікава:

– У нас ёсць план мерапрыемстваў, дамова, якую нам дасылае Аксана Іванаўна. Там прапісаны наш план мерапрыемстваў, напрыклад, на год, ці на два. Падрыхтавалі беларускі традыцыйны танец. Так як і ў Аксаны Іванаўны ў «Падляшскім вяночку», у нас многа хлопцаў, ёсць пары. Можа Аксана Іванаўна паставіць «Крыжачок» і мы будзем вельмі рады вывучыць падляшскія танцы і будзем выкарыстоўваць іх у сваім калектыве.

Ансамбль беларускага танца „Падляшскі вянок” узнік і існуе пры аб’яднанні ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову „Аб-ба”. Заснавальніцай і нязменнай кіраўнічкай „Падляшскага вянка” ёсць Аксана Прус.

Ганна Коміч, Беларускае Радыё Рацыя