ІІІ Навагодні Бег Тура



У Бельску Падляшскім 2018 год пачалі ў бегу. Адбыўся там «ІІІ Навагодні Бег Тура». У спаборніцтвах удзел прынялі 200 бегуноў з розных куткоў Польшчы, якія змагаліся на дыстанцыях 5 ды 10 кіламетраў. Удзел у бегу прыняў таксама наш рэдакцыйны калега, Давід Гайко:

Я крыху рыхтаваўся перад гэтым. У гэта трэба было ўкласці крыху сіл, але я вельмі шчаслівы, што прабег, не здаўся. У мяне паўтарагадовы сын і я ўвесь час думаў, што тут мой Дзіма чакае на фінішы, таму мне нельга здавацца. Гэтыя пяць кіламетраў і медаль, які я атрымаў, для яго.

Анджэй Гадлеўскі, клуб «Бегаем дзеля здароўя»:

Я выйграў у бегу на дзесяць кіламетраў. І не настройваўся бегчы сярод лідараў, але хоць і было цяжка, мне ўдалося выйграць.

На дыстанцыі 5-ці кіламетраў перамог гайнавянін, Марэк Раманьчук. Галоўным арганізатарам «ІІІ Навагодняга бегу тура» выступіла Бельская роварная ініцыятыва. Ідэя імпрэзы перамагла ў конкурсе праектаў да рэалізацыі ў рамках Грамадзянскага бюджэту на 2018 год.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя