Ілона Карпюк пра культуру і не толькі



„Госць Рацыі” прамоўтарка культуры ў Беластоку, лідарка гурту Ilo & Friends Ілона Карпюк.

РР: Чаму ты сыходзіш з Падляшскай оперы і філармоніі?

– Прыходзіць час у жыцці чалавека, калі трэба паставіць на змены. Гэтыя змены ў маім адчуванні павінны надысці, таму я вырашыла памяняць свой шлях. Рашэнне, што Halfway Festival не адбудзецца ў гэтым годзе пацвердзіла сэнсоўнасць майго рашэння. Я была прывязаная да гэтага фестывалю і думала, што ў гэтым годзе ён адбудзецца, але не адбыўся. Таму я сышла з Падляшскай оперы і філармоніі. Больш за 9 гадоў я правяла ў гэтым месцы, яны былі для мяне вельмі паспяховымі. Гэты час прынёс шмат пазітыўнага досведу, калі я сустрэла цудоўных людзей, калі нарадзіліся цудоўныя ідэі. З 2011 года, калі оперны тэатр адкрыўся, гэта гістарычныя моманты, у якіх я непасрэдна ўдзельнічала, і гэтым вельмі ганаруся. Зараз такі час, што чалавек адчувае, што трэба ў жыцці штосьці памяняць.

РР: Сыходзіш па ўласным жаданні, але з-за склаўшайся сітуацыі?

– Так, непасрэдна так. Цешуся, што я магла прыняць рашэнне, скажу так. 

РР:  Неўзабаве ў Беластоку з’явіцца новая культурніцкая кропка Nie Teatr. Што гэта будзе?

– Дакладна будуць акцэнты, якія будуць спасылацца на гэтыя культурныя традыцыі. Nie Teatr у цэнтры гораду вельмі цікавае і патрэбнае рашэнне. Сцэна будзе невялікая, бо яна змесціць не больш за сто гледачоў на адным спектаклі, на адным канцэрце. Nie Teatr – чаму такая назва? Таму, што гэта не дакладна не тэатр, бо гэта не тэатральная зала. Мы не ў змозе ў гістарычным будынку Astorii, які напэўна ведае амаль кожны жыхар Беластоку. Гэта каля Рынку Касцюшкі. Так што месца ідэальнае для таго, каб там ішло не толькі гастранамічнае жыццё, з чым у апошнія гады асацыявалася Astoria. Хочацца ўвесці туды культуру рознага віду, рознага кшталту. Гістарычны будынак Astorii не дазваляе зрабіць там рэвалюцыі і паставіць новую, сучасную сцэну. Мы проста прыстасуем гэтую залу для правядзення розных мерапрыемстваў. Я думаю, што аб’яўленая на кастрычнік праграма, якая складаецца і з тэатральных спектакляў і з канцэртаў і з кабарэ.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя