Ілюстрацыі Маргарыты Дмітрук вылучаны на “Кнігу года – 2019″ 



Ілюстрацыі Маргарыты Дмітрук, беларускай мастачкі родам з Бельска-Падляскага ў графічнай апрацоўцы Мацея Тшэбіцкага да кніжкі “Войтэк” вылучаны на конкурс “Кніга года – 2019» польскай секцыі  ІББІ – міжнароднай арганізацыі, якая займаецца прамоцыяй дзіцячай і моладзевай літаратуры. 

Як адзначае мастачка – для яе вельмі важнае вылучэнне, тым больш, што гэта яе дэбют як аўтаркі ілюстрацый да кніжкі. Аднак найважнейшым з’яўляецца сам творчы працэс.

– Для мяне важнейшай была праца над ілюстрацыямі, каб зрабіць так, як я прыдумала ад пачатку да канца. Вядома, што над такой кнігай працуе вельмі шмат людзей. Для мяне сам працэс быў файны. Я ўвогуле фанатка працы.

Аўтарам кніжкі “ Войтэк”, да якой Марыгарыта Дмтітрук выканала ілістрацыі – Войцех Міколушка. Кніжка выдадзена выдавецтвам „Агора”. 

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя