Ініцыятыва #BЯŁYSTOK апублікавала заяву



Ініцыятыва #BЯŁYSTOK апублікавала адмысловую заяву прысвечаную справе планаванага аб’яднання беларускага садка №14 і школы №4 імя Сібіракоў.

Дзякуем прэзідэнту Тадэвушу Трускаляскаму за тое, што ён прыслухаўся да голасу прадстаўнікоў беларускіх арганізацый, бацькоў і супрацоўнікаў абедзвюх устаноў. Хочацца падзякаваць Форуму Падляшскай меншасці, які падтрымаў нашу ініцыятыву. Але перш за ўсё мы хацелі б падзякаваць усім людзям, якія падтрымалі нас, падпісаўшы абедзве нашы петыцыі (усяго больш за 1500 подпісаў). Хочацца таксама падзякаваць тым, хто даслаў свае фотаздымкі для кампаніі # BЯŁYSTOK #Bjalystok. Мы таксама цэнім тых радных горада, якія 12 студзеня 2022 года на пасяджэнні камітэта па адукацыі і выхаванні выказаліся супраць ідэі аб’яднання абодвух устаноў. Дзякуем за ўсе словы падтрымкі і нашай справы”.

Заяву падпісалі: АБ-БА – Аб’яднанне на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, Беларускае гістарычнае таварыства, Беларускае Задзіночанне студэнтаў, Цэнтр грамадзянскай адукацыі Польшча – Беларусь, Фонд „Беларусь 2020”, Фонд Камунікат, Фонд Тутака, Праграмная рада штотыднёвіка „Ніва”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі саюз у Польшчы.

[manual_related_posts]