Іншаземцы ў Польшчы будуць беспраблемна атрымліваць нумар PESEL



З 1 студзеня яго будуць атрымліваць усе іншаземцы, якія прапісваюцца ў Польшчы.

Сёння Сейм Польшчы прыняў закон, які вяртае абавязковую прапіску для ўсіх і вызначае правілы выдачы нумару PESEL (нумар Усеагульнай электроннай сістэмы рэгістрацыі насельніцтва) іншаземцам. Папярэдні закон аб рэгістры насельніцтва прадугледжваў адмену абавязковай прапіскі з 1 студзеня 2018 году. Прыняты сёння закон аднаўляе абавязак прапіскі.

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі тлумачыць, што прапіска зьяўляецца ключавым элементам для рэгістру насельніцтва. Існаванне такога рэгістру дазваляе правільна рэалізоўваць адміністрацыйныя абавязкі як галасаванне на выбарах, выплата пенсій, сацыяльная дапамога і многае іншае.

Закон таксама рэгулюе правілы, звязаныя з выдачай нумару PESEL іншаземцам. З 1 студзеня яго будуць атрымліваць усе іншаземцы, якія прапісваюцца ў Польшчы. Цяпер, каб атрымаць нумар PESEL, замежнік павінен мець важныя для гэтага прычыны, якіх у закоістэмы такімі прычынамі не з’яўляюцца.

Міністраэства унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы таксама тлумачыць, што выдача PESEL усім іншаземцам дазволіць у адным месцы збіраць інфармацыю пра замежнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы.

Польскае Радыё