Інстытут лясных навук Беластоцкай Палітэхнікі пачынае праект «Rhodiola rosea»



Беластоцкая Палітэхніка ў рамках Праграмы развіцця сельскіх абшараў атрымае звыш два з паловай мільёны злотых на даследаванні ружовай радыёлы.

Гэтая лекавая расліна можа стаць унікальным экспартным прадуктам Падляшша. Расліна больш шырока вядомая як „залаты корань” выкарыстоўвалася, сярод іншага ў традыцыйнай рускай і скандынаўскай медыцыне. „Ён змяшчае актыўныя субстанцыі, якія праяўляюць моцны антыдэпрэсант і антыстрэсавы эфект,” – кажа кіраўнік праекту, доктар Эва Запора з Інстытута лясных навук Беластоцкай Палітэхнікі.

– Ружовая радыёлы – лекавая расліна. Яе карані з’яўляюцца сыравінаю для фіта-фармацэўтычнай прамысловасці. Гэтая сыравіна ўтрымлівае шмат біяактыўных субстанцый, каля 200 субстанцый, з якіх найбольш карысныя тыя, якія дзейнічаюць супраць стрэсу і дэпрэсіі.

 Праект «Rhodiola rosea – інавацыйнае вырошчванне, інавацыйная сыравіна»  цягам бліжэйшых двух гадоў будзе ладзіць Беластоцкая Палітэхніка ў  партнёрстве з зёлкавай фермай Аліны Раманюк з Новага Корніна на Гайнаўшчыне і Падляшскім сельскагаспадарчым кансультацыйным цэнтрам у Шэпэтаве.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя