Інстытут нацыянальнай памяці выказаўся адносна невінаватасці Рамуальда Райса 



Польскі Інстытут нацыянальнай памяці пастанавіў, што следства адносна 3-й Віленскай брыгады па падазрэнні той у забойстве 79 мірных беларусаў прыйшло да няслушных высноваў. Інстытут нацыянальнай памяці спаслаўся на свайго супрацоўніка Казіміра Краеўскага і Гжэгажа Вансоўскага з фундацыі “Памятаем”, якія заключылі ў сваім даследванні, што забойствы 1946 года не былі ўчыненыя на нацыянальна-рэлігійнай глебе. Гэтыя польскія даследчыкі кажуць, што Буры меў магчымасць спаліць не 5, а значна болей вёсак, але не кіраваўся мэтай знішчыць людзей за нацыянальнасць і веравызнанне.

Беларуская меншасць Падляшша лічыць Рамуальда Райса “Бурага” забойцам мірных людзей на падставе іх беларускага паходжання і праваслаўнага веравызнання. Сёлета ў рэгіёне прайшла выстава “Памяць”, якая расказвае пра ахвяраў атрада Бурага. Шэраг гісторыкаў не згодныя са сцверджаньнем, што Рамуальд Райс з’яўляецца героем і апелююць да мноства фактаў, якія сведчаць супраць яго.

Беларускае Радыё Рацыя