Інтэграцыйна-адукацыйны летнік для дарослых “Вольныя Людзі”



10-15 жніўня Беларускі Дом арганізуе інтэграцыйна-адукацыйны летні лагер для дарослых “Вольныя Людзі” – для беларускіх мігрантаў і ўцекачоў у Польшчы.

Тэмы, якія будзем падымаць падчас лекцый і панэльных дыскусій:

🔹нацыянальная ідэнтычнасць

🔹беларуская меншасць у Польшчы і польская меншасць у Беларусі

🔹беларуская культурная спадчына ў выгнанні

🔹будучыня беларускай дыяспары

🔹сучасная беларуская культура

🔹праблемы беларускай гістарыяграфіі

🔹эканамічныя рэформы новай Беларусі

Удзельнікаў чакаюць разнастайныя лекцыі, заданні ў групах, экскурсіі ў цікавыя мясціны, а таксама песні пад гітару каля вогнішча па вечарах.

Мэты летніка „Вольныя людзі”:

✔️ інтэграцыя уцекачоў і прадстаўнікоў новай беларускай міграцыі для рэалізацыі ідэй і праектаў у будучыні

✔️ умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці ўдзельнікаў лагера

✔️ выпрацоўка стратэгій новых акцый салідарнасці, падтрымкі палітвязняў у Беларусі, праектаў па інтэграцыі мігрантаў

Умовы ўдзелу і анкета для рэгістрацыі тут

Беларускі Дом у Варшаве