Інтэграцыя сем’яў у Польшчы



„Фонд дапамогі дзецям з Гродзеншчыны” арганізуе пражыванне ў Польшчы для беларускіх сем’яў, якім па палітычных прычынах давялося заставіць радзіму. Фонд прыняў 7 сем’яў-  30 чалавек, якія зараз адпачываюць у Дому Палоніі ў Жыткеймах. Адпачынак працягваецца 7 дзён, і яго галоўная мэта – інтэграваць польскія і беларускія сем’і, пазнаёміцца і ўсталяваць кантакты. Таксама запланаваныя экскурсіі па Вармінска-Мазурскім ваяводстве. Распавядае каардынатар Фонду, Пётр Янкоўскі:

„Фонд арганізаваў знаходжанне сем’яў рэпрэсаваных з Беларусі ў Польшчы ў доме польскай супольнасці ў Жыткеймах. Сама ідэя аказалася добрай, таму што сем’і вельмі добра пазнаёміліся, і што самае галоўнае- у дзяцей адбыўся выдатны адпачынак на новым месцы. Беларускія сям’і вельмі ўдзячныя за тое, што хтосці ў Польшчы звярнуў увагу на тое, што зараз яны знаходзяцца ў сітуацыі, калі ім патрэбна дапамога”.

Падчас знаходжання Фонд забяспечвае сем’і камфортным жыллём, харчаваннем, аніматарамі для дзяцей і штодзённымі экскурсіямі.

Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя