Інвестыцыі для аднаўлення падляшскіх вёсак
Амаль 650 тысяч злотых на інвестыцыі атрымаюць падляшскія вёскі з бюджэта маршалка. У межах праграмы аднаўлення вёсак Падляшскага ваяводства грошы атрымае 60 гмінаў.
Дафінансаванне гміны прызначаць на рамонт і абсталяванне аб’ектаў, кнігі для бібліятэк, пляцоўкі для гульняў ды мантаж асвятлення ў вёсках. Між іншым, за грошы з дафінансавання ў вёсцы Старое Ляўкова адрамантуюць бібліятэку, кажа войт гміны Мікола Павільч.
– У нашым выпадку гэта будзе рамонт святліцы. Як зробім тое, што ў плане, будзем мець аб’ект, дзе ёсць святліца, бібліятэка. І гэта мусіць быць зроблена пажадана да канца і грунтоўна.
Грошы на малыя інвестыцыйныя праекты ў гмінах паходзяць з Праграмы аднаўлення вёсак Падляшскага ваяводства.
Дафінансаванне аднаго праекта магло скласці максімальна 10 тысяч злотых. Інвестыцыі будуць рэалізаваныя між іншым у гмінах Міхалова, Мельнік, Нурэц-Стацыя, Мілейчычы ды Дубічы-Царкоўныя.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
