Ірына Конан: Сярод бежанцаў-украінцаў, якіх прывозім, пераважна жанчыны і дзеці



Госць Рацыі – Ірына Конан, валанцёр дапамогі бежанцам з фонду «Польская дапамога».

РР: Вы ўчора прывезлі ў Беласток з памежнага пераходу ў Дарагуску 130 бежанцаў з Украіны, дакладней, пад Беласток. Так?

Ірына Конан: Так, прывезлі сёння раніцай. Размясцілі іх у навакольных з Беластокам населеных пунктах. У мінулую сераду мы таксама прывозілі бежанцаў на Беласточчыну.

РР: У асноўным хто гэтыя людзі: жанчыны, дзеці?

Ірына Конан: У асноўным жанчыны і дзеці. Мінулы раз гэта былі мужчыны старэйшага ўзросту і таксама жанчыны, бабулі з унукамі.

РР: Як яны трымаюцца? Стомленыя, перапалоханыя?

Ірына Конан: Стомленыя, перапалоханыя, таму што яны былі 3-4 дні на памежным пераходзе.

РР: Распавядалі вам пра тое, што там адбылося, як яны прайшлі пра ўсе гэтыя свае пакуты.

Ірына Конан: Так.

РР: Доўга, напэўна, дабіраліся да польскай мяжы?

Ірына Конан: Былі вымушаны чакаць на аўтамабіль, які павінен быў іх забраць на ўкраінскім баку.

РР: Спадарыня Ірына, фонд «Польская дапамога» арганізуе гэтую дапамогу. Якія ў вас ў асноўным праблемы? Чаго вам не хапае?

Ірына Конан: Бракуе нам сродкаў на транспарт. Шукаем спонсараў. Знайшлі ўжо на пару наступных паездак.

РР: Пакуль рассяляеце гэтых людзей у гатэлях?

Ірына Конан: Так.

РР: А ці прыватныя людзі выказваюць ахвоту прыняць бежанцаў пад свой дах, у прыватныя дамы? Ёсць такія выпадкі?

Ірына Конан: Было нам некалькі такіх званкоў.

РР: Як прымаюць бежанцаў мясцовыя людзі?

Ірына Конан: Вельмі добра. Можам сказаць, напрыклад, пра Супрасль. Вельмі шмат рэчаў і прадуктаў мясцовыя жыхары прыносяць.

Цалкам размова:

Размаўляў Міхал Андрасюк, Беларускае Радыё Рацыя