Іван Індрылюнас: У Грузіі выгодна весці бізнес



Вялікая колькасць беларусаў выбірае для пераезду Грузію. Беларусы едуць сюды амаль штодня, бо краіна адна з танных і тут лёгка адкрыць бізнес.

Менавіта сюды і пераехаў наш сённяшні „Госць Рацыі” прадпрымальнік Іван Індрылюнас:

– Родам я са Жлобіна, дакладней з раёна. Працаваў я да жніўня 2020 года на вялікай падстанцыі Жлобін. Жыў звычайным, як і ўсе беларусы, нармальным адносна спакойным жыццём да жніўня 2020 года. У жніўні 2020 года я пасля выбараў, другі ці трэці дзень, калі ў Жлобіне былі вялікія атрады „касманаўтаў”, як іх называлі, сілавікоў. Калі вечарамі ўсіх мужчын запар закатвалі. Выходзілі жанчыны ў ланцугі салідарнасці каля ДК „Металургаў” – гэта цэнтр Жлобіна. Я дарыў кветкі жанчынам, за свае грошы набываў кветкі, букеты, па некалькі разоў ездзіў. На адной з акцый мне падаравалі балонік. Увесь гэты час сілавікі здымалі на камеры.

РР: Вас затрымалі падчас адной акцыі. Як гэта атрымалася?

– Ні на воднай акцыі мяне не затрымалі. Проста на падставе відэа, што я дарыў кветкі, што мне падаравалі балонік, мяне выклікалі ва УУС на допыт, куды я прыехаў, я ж законы не парушаў, нічога дрэннага не рабіў. На мяне завялі справу па 23.34, паводле якога мяне потым асудзілі. Мне далі штраф 15-ць базавых. Пасля гэтага на мяне пачаўся ціск на працы. Там усе карты раскрыты, як да работніка да мяне, як да чалавека прэтэнзій не было, то бок я атрымаў штраф, я пазбавіўся працы.

РР: Вам аплочвалі штраф?

Штраф 15 базавых я заплаціў сам, але пасля валанцёры з BYSOL мне пасля кампенсавалі. Я ўжо нават не разлічваў. Знайшлі мяне людзі. Па банкаўскіх рахунках яны не пераводзілі, бо ў людзей забіралі ўсе гэтыя грошы. Былі актывісты, якія працавалі на BYSOL, яны звязаліся ў Жлобіне і далі мне наяўнымі, дапамаглі мне заплаціць гэты штраф. Я дзве трэці ўзяў і сказаў, каб траціну аддалі таму, каму напэўна больш патрэбна. Трэба часамі самому заплаціць, гэта быў мой такі ўклад на той момант.

РР: Пасля вы прыехалі сюды на адпачынак і тут засталіся?

– Я прыехаў сюды ў 2021 годзе. Я ўжо не працаваў, перайшоў у іншую сферу дзейнасці. Я да таго займаўся крыптавалютамі, але на больш дробным узроўні. У краіне працы для мяне няма, з краіны выязджаць я не хацеў прынцыпова, я хацеў заставацца дома менавіта на гэтым рынку. Пасля таго, як мне далі штраф і фактычна выгналі з працы шляхам ціску, я цэлы год ездзіў ва УУС на лекцыі „Я люблю сваю Радзіму”, „Чалавек і закон”. Супрацоўнікі УУС спрабавалі з пэўнай перыядычнасцю „прамываць мазгі”, што я не маю рацыі. Мы разумеем выдатна, што вынікі былі фальсіфікаваныя, выбары былі несапраўднымі, гэта ўсё адбывалася на маіх вачах.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]