Іван Савыч: Захоўваецца небяспека з боку Беларусі



96-ы дзень вайны ва Украіне. Пагроза з поўначы захоўваецца. Вайсковыя манеўры на Берасцейшчыне трымаюць жыхароў суседняй Валыні ў напрузе.

У нашым эфіры пабываў галоўны рэдактар інфармагенцтва „Волинські Новини” Іван Савыч.

Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

„Заходняя Украіна – гэты тыл, які вельмі дапамагае фронту, бо праз яе ідзе зброя ад саюзнікаў”, – кажа Іван Савыч. „Украінскія абаронцы мелі дастаткова сілаў і рэсурсаў, каб арганізаваць абарону на беларускай мяжы. Таму спадзяемся, што калі такі напад і будзе, то ён хутка завершыцца, прычым, нашай перамогай і з мінімальнымі стратамі”.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]