Калектыву “Малінкі” – 20 гадоў



У вёсцы Маліннікі, што ў Арлянскай гміне, 20-годдзе мастацкай дзейнасці адзначыў калектыў аўтэнтычнага фальклору Малінкі”. Пачатак далі яму ў 1998 годзе музыка і фалькларыст, стваральнік музычнай манаграфіі Арлянскай гміны Сцяпан Копа ды Надзея Сахарчук. Зараз калектывам кіруе Вера Нічыпарук. Рэпертуар групы – гэта аўтэнтычны фальклор вёскі Маліннікі песні, танцы, абрады. Кажа Валянціна Троц:

– Так з дзяцінства спявалі, ад мамы і бабы вучыліся – дзесьці падслухалі і тое спявалі. Шмат узнагарод, дыпломаў маем. Усюды нас запрашаюць. Шмат дзе былі.

Музычным багаццем “Малінак” карыстаюцца шматлікія калектывы. Іх творчасць даследуюць студэнты. Шмат малінніцкага фальклору – спеваў, танцаў, абрадаў – у рэпертуары калектыва “Жэмэрва” з Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах. У 2013 годзе выйшаў першы дыск Малінак”.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара