Каля 1,5 мільёна бежанцаў з Украіны застаюцца ў Польшы



У Польшчы застаюцца каля 1,5 млн бежанцаў з Украіны. Такую лічбу ў эфіры Polsat News назваў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі краіны Павел Шэфернакер.

Фота: МУСіА Польшчы

Пад звестках Памежнай аховы Польшчы, з моманту нападу Расеі на Украіну ў краіну ўехалі 2,481 млн чалавек, а выехалі ва Украіну 457 тыс. чалавек, паведамляе reform.news.

«Мы лічым, што прапановаў ад заходніх краін па прыёме бежанцаў з Украіны пакуль замала. Паводле нашых ацэнак, на дадзены момант у Польшчы знаходзіцца каля 1,5 млн чалавек, якія ўцяклі з Украіны ад вайны», – сказаў ён.

Шэфернакер таксама расказаў, што кіраўнікі МУС Польшчы і Германіі звярнуліся да ЕЗ па выдзяленне дадатковых сродкаў у памеры 1000 еўра на аднаго бежанца. Паводле яго слоў, Польшча ўжо выдаткавала на дапамогу бежанцам каля 8 млрд злотых (крыху менш за 2 млрд даляраў).